Грамадства

Тэмпература знізіцца да +3°С. Якім будзе надвор’е 26 жніўня, расказалі сіноптыкі

25 жніўня, Мінск . У Беларусі ноччу і раніцай 26 жніўня месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3-8 градусаў цяпла, месцамі — плюс 9-10 градусаў. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.

А больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме РТР-Беларусь «Плюс-мінус» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»