Ранішні туман і камфортныя +22°С днём. Сіноптыкі расказалі аб надвор’і 18 верасня
17 верасня, Мінск . У Беларусі 18 верасня ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца туман, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, толькі ноччу пераважна па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-22 градусы цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






