Эканоміка

Пытанні экспарту будаўнічых паслуг абмяркоўваюць на нарадзе ва ўрадзе 

Фота прэс-службы ўрада 16 верасня, Мінск . Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын праводзіць рабочую нараду па пытаннях экспарту будаўнічых паслуг, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, разглядаюцца механізмы ўдзелу беларускіх будаўнічых арганізацый у рэалізацыі будаўнічых праектаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а таксама пытанні іх эканамічнай эфектыўнасці.

Да абмеркавання запрошаны прадстаўнікі профільных міністэрстваў і банкаўскага сектара.

«Мы, як і дамаўляліся, разгледзім пытанні экспарту будаўнічых паслуг, перш за ўсё ў Расійскую Федэрацыю. Для сябе самае галоўнае — разумець эканамічны сэнс усіх гэтых дзеянняў. Узровень беларускіх матэрыялаў — гэта таксама правільная тэма, але гэта можа быць нават другасна. Першасна мы павінны разумець, што мы на гэтым зарабляем, што зарабляе краіна», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»