Пуцін: Расія высока цэніць дапамогу Беларусі ў арганізацыі гуманітарных абменаў
Уладзімір Пуцін 10 лістапада, Масква . Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падзякаваў яму за дапамогу ў арганізацыі гуманітарных абменаў,
«Аляксандр Рыгоравіч, вы нагадалі пра ўкраінскі напрамак. Хачу падзякаваць вам за дапамогу ў арганізацыі гуманітарных абменаў. Мы высока гэта цэнім», — сказаў Уладзімір Пуцін.
«Вялікі дзякуй вам і ўсім вашым калегам, якія гэта робяць і гэтым займаюцца», — дадаў ён.
Месцам сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў стала падмаскоўная дзяржаўная рэзідэнцыя Нова-Агарова. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая пройдзе 11 лістапада ў Маскве. Лідары краін абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, разгледзяць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.





