Палітыка

Беларусь заклікае краіны АБСЕ да аднаўлення прафесіянальнага дыялогу

Фота з архіва 17 чэрвеня, Мінск . Беларусь выступае за аднаўленне сур’ёзнага, прафесіянальнага дыялогу паміж краінамі АБСЕ. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта заявіў на Штогадовай канферэнцыі па аглядзе праблем у галіне бяспекі (ШКАБ), якая праходзіць 17-18 чэрвеня ў штаб-кватэры АБСЕ ў Вене, са спасылкай на прэс-службу МЗС.

ШКАБ з’яўляецца ключавой платформай для абмеркавання пытанняў рэгіянальнай бяспекі і ўмацавання дыялогу паміж 57 дзяржавамі — удзельніцамі АБСЕ.

У сваім выступленні намеснік кіраўніка МЗС заклікаў краіны АБСЕ «зноў размаўляць як адказныя палітыкі і дыпламаты, таму што альтэрнатыва дыялогу сёння адна — татальны канфлікт, пасля пачатку якога будзе бессэнсоўна разбірацца ў прычынах».

«Беларусь паслядоўна выступае за аднаўленне сур’ёзнага, прафесіянальнага дыялогу — без бясконцых узаемных абвінавачанняў і палітычнага піяру, без папярэдніх умоў і спроб чытаць адзін аднаму лекцыі, — падкрэсліў ён. — Мы вылучаем глабальныя ініцыятывы па пабудове новай архітэктуры бяспекі, але вымушаны гэта рабіць не на пляцоўцы АБСЕ, якая, на жаль, здрадзіла прызванню быць форумам для супрацоўніцтва і дыялогу, а стала рынгам для мегафоннай дыпламатыі і твітэр-выпадаў».

Ігар Сякрэта нагадаў, што цяпер у Еўропе ідзе буйнейшы ўзброены канфлікт з часоў Другой сусветнай вайны, якім закрануты ўсе краіны рэгіёна. Акрамя таго, знішчаны механізмы раззбраення і кантролю над узбраеннямі: Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.

«Страчаны давер і прадказальнасць. Самае трывожнае заключаецца ў тым, што многія прапануюць «лячыць» гэтыя наступствы тымі ж сродкамі, якія прывялі да крызісу: больш зброі, больш санкцый, больш мілітарызацыі, больш глухіх сцен. Кампрамісы прынесены ў ахвяру націску, перагаворы — ультыматуму, раўнапраўны дыялог — дыктату пераможцаў», — заявіў намеснік міністра. 

На яго думку, відавочна, што канфлікт рухаецца да сваёй развязкі і вельмі важна, якой менавіта яна будзе: глабальная эскалацыя або мір. І менавіта мір — у інтарэсах усіх народаў.

Ігар Сякрэта падкрэсліў, што Беларусь не хоча вайны, не збіраемся ваяваць з суседзямі. «Беларусы не прымаюць вайну як ніякі іншы народ, таму што не па чутках ведаюць цану міру. Мы хочам супрацоўнічаць. Мы хочам будаваць дарогі, прадпрыемствы і лагістычныя маршруты. Мы хочам бачыць вакол сябе прадказальных і паспяховых суседзяў», — сказаў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»