Палітыка
Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з паслом Швейцарыі. Абмеркавалі перспектывы актывізацыі адносін
Крысціна Хонегер Залатухін і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС 20 ліпеня, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з паслом Швейцарыі ў Беларусі Крысцінай Хонегер Залатухін з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
«Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы актывізацыі беларуска-швейцарскіх адносін у кантэксце існуючых рамачных умоў, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце», — расказалі ў МЗС.





