У Беларусі ўжо накапана больш за 700 тыс. тон бульбы
Фота з архіва 23 кастрычніка, Мінск . У Беларусі ўжо накапана 704 тыс. тон сярэдняй ураджайнасцю 333 ц/га, што на 25 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Мінскай вобласці накапана 204 тыс. т, у Магілёўскай — 159 тыс. т, у Брэсцкай — 136 тыс. т, у Гродзенскай — 80 тыс. т, у Гомельскай — 74 тыс. т, у Віцебскай — 51 тыс. т.
У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 451 тыс. т. Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі 2825 тыс. т, Гродзенскай — 2065 тыс. т, Брэсцкай — 1936 тыс. т, Магілёўскай — 1312 тыс. т, Гомельскай — 1234 тыс. т, Віцебскай — 1079 тыс. т.
Нарыхтавана: сена 630 тыс. т (88% ад плана), сенажу — 12 984 тыс. т (91%), сіласу — 17 697 тыс. т (86%), травяных кармоў — 8792 тыс. т кармавых адзінак (87%). Кукуруза на сілас убрана з 90% плошчаў.
Цукровыя буракі ўбраны з 76 тыс. га — 71% ад плана 109 тыс. га. Накапана 3728 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 487 ц/га. У Мінскай вобласці накапана 1388 тыс. т цукровых буракоў, у Гродзенскай — 1257 тыс. т, у Брэсцкай — 666 тыс. т, у Магілёўскай — 360 тыс. т, у Гомельскай — 35 тыс. т, у Віцебскай — 22 тыс. т.
Усяго агародніны, якая вырашчана ў адкрытым грунце, па краіне сабрана 131 тыс. т ураджайнасцю 324 ц/га, што на 24 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Убрана 72% плошчаў. Паднята зябліва на 337 тыс. га, што складае 23% ад плана.
Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу — 67% ад плана.





