Прэзідэнт Манголіі выступіў з заявай аб адстаўцы
Ухнаагійн Хурэлсух. Фота ЕРА 17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік мангольскай дзяржавы Ухнаагійн Хурэлсух аб’явіў аб сваёй адстаўцы, паведамляе ТАСС.
«Як вы ўсе ведаеце, на працягу апошняга месяца некаторыя злачынныя групы безразважна нападаюць на гонар і інстытут прэзідэнта Манголіі, ганьбяць яго рэпутацыю. Прэзідэнт Манголіі прадстаўляе адзінства народа, з’яўляючыся кіраўніком Савета нацыянальнай бяспекі і камандуючым узброенымі сіламі. Напад на гонар прэзідэнта азначае напад на гонар народа. Мяне абылгалі і абразілі ў сувязі з неверагодным і вельмі сур’ёзным злачынствам. Я некаторы час маўчаў і назіраў за сітуацыяй. Аднак як чалавек, які займае адказную пасаду, я вырашыў сёння зрабіць гэту заяву. Усе роўныя перад законам. Учора група Дэмакратычнай партыі выказала пазіцыю, у адпаведнасці з якой прэзідэнт Манголіі павінен пайсці ў адстаўку і правесці расследаванне. Я згодны з гэтым», — сказаў Ухнаагійн Хурэлсух на прэс-канферэнцыі.
Ён дадаў, што тыя, хто ганьбіць яго рэпутацыю, «будуць прыцягнуты да адказнасці» і яго «гонар будзе адноўлены».-0-





