Грамадства

Прэзідэнт Ганы расказаў, што быў уражаны ўбачаным у Брэсцкай крэпасці

8 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Рэспублікі Гана Джон Драмані Махама быў уражаны ўбачаным у Брэсцкай крэпасці. Аб гэтым ён расказаў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе,

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў беларускаму боку за запрашэнне наведаць Беларусь і за аказаную гасціннасць. Ён адзначыў, што да правядзення афіцыйных перагавораў дэлегацыя пабывала ў Брэсцкай вобласці, дзе была магчымасць не толькі ацаніць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, але і атрымаць асалоду ад прыгажосці беларускай прыроды.

Але быў яшчэ і другі бок у знаходжання замежных гасцей у гэтым беларускім рэгіёне — пазнавальны. Джон Драмані Махама расказаў аб наведванні Брэсцкай крэпасці, якое асабіста для яго мела асаблівае значэнне. «Я вывучаў гісторыю ва ўніверсітэце, выкладаў гісторыю ў школе. Таму мой візіт у Брэсцкую крэпасць быў вельмі цікавым. Я быў уражаны. Раней я чытаў аб гэтым у падручніках гісторыі. Для мяне гэта была магчымасць убачыць на свае вочы крэпасць, якую людзі гераічна абаранялі», — сказаў Прэзідэнт Ганы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»