Прэм’ер-міністр Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана
Аляксандр Турчын і Шаўкат Мірзіёеў 16 чэрвеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым,
Гэта працяг перагавораў, праведзеных у лютым бягучага года ў час візіту прэм’ер-міністра Беларусі ва Узбекістан. Тады кіраўнік урада Беларусі і прэзідэнт Узбекістана абмеркавалі ключавыя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння. Сённяшняя сустрэча — магчымасць зверыць гадзіннікі і абмеркаваць ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей.
Беларусь вельмі даражыць цеснымі, дружалюбнымі адносіны з Узбекістанам. Адзначаецца пазітыўная дынаміка тавараабароту і актыўнае развіццё сумесных праектаў.
Завяршаецца падрыхтоўка да правядзення трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Мерапрыемства абяцае быць багатым на ўстанаўленне новых партнёрстваў і падпісанне пагадненняў.
Беларускі бок зацікаўлены ў паспяховай рэалізацыі ўзбекскіх праектаў у Беларусі і аказвае ўсё неабходнае садзейнічанне. У прыватнасці, чакаецца адкрыццё Гандлёвага дома Узбекістана і рэстарана ўзбекскай кухні ў Мінску. Акрамя таго, Беларусь і Узбекістан нацэлены развіваць кааперацыйнае супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва па стварэнні сучасных жывёлагадоўчых комплексаў на базе беларускіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Фота Віталя Піваварчыка






