Прадаўжэнне доўгатэрміновага партнёрства. Віцэ-прэм’ер Беларусі сустрэўся з кіраўніком Татарстана
Фота прэс-службы ўрада Беларусі 26 жніўня, Мінск . Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч сустрэўся з кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Сустрэча прайшла ў час Татарстанскага нафтагазахімічнага форуму ў Казані. Беларусь — традыцыйны ўдзельнік форуму. На аб’яднаным стэндзе Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі маштабна прадстаўлены флагманы айчыннай прамысловасці. Удзел у форуме — чарговая магчымасць абмеркаваць з расійскімі калегамі перспектыўныя сумесныя рашэнні, зверыць гадзіннікі ў пытаннях мадэрнізацыі вытворчасцей і знайсці новыя пункты для ўзаемадзеяння ў сферы высокіх экалагічных і прамысловых стандартаў.
Татарстан — адзін з ключавых і надзейных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі сярод расійскіх рэгіёнаў. Наша краіна нацэлеНа на працяг доўгатэрміновага партнёрства.
Гэтай восенню Беларусь другі раз прыме міжнародную выставу «ІНАПРАМ». Віцэ-прэм’ер Беларусі запрасіў дэлегацыю Татарстана прыняць удзел у форуме.






