Культура

Пліту ў памяць аб здымках дэтэктыўнага серыяла «ГДР» заклалі на Алеі кіно ў Гродне

4 верасня, Гродна . Новая пліта на Алеі кіно з’явілася ў Гродне ў першы дзень святкавання 898-годдзя горада,

Пліта прысвечана расійскаму шпіёнскаму серыялу «ГДР», які здымаўся ў Гродне і выйшаў у 2024 годзе. Сюжэт карціны адсылае да перыяду развязвання халоднай вайны. У Гродне здымкі праходзілі тры дні, у фільме гэта эпізоды, якія разгарнуліся ў Берліне 1989 года.На Алеі кіно сёння аднавілі эпізод здымак серыяла. Два аўтамабілі, якія рэальна з’явіліся ў кадрах, сталі часткай дэкарацыі. Гістарычны антураж падкрэслілі кінапраектар, які ў тыя гады працаваў у гродзенскім кінатэатры «Чырвоная Зорка», друкарская машынка, правадны тэлефонны апарат, адна з першых мадэлей фотаапарата «Зеніт», тэлефонная будка і вінтажны чамадан.«Традыцыю закладваць пліты ў памяць аб знятых у Гродне фільмах мы пачалі 10 гадоў таму. За гэты час і склалася Алея кіно, — сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель на ўрачыстай цырымоніі. — У Гродне зняты не адзін дзясятак кінакарцін, і мы прадоўжым захоўваць пра іх памяць. Праз два гады будзем адзначаць 900-годдзе нашага горада, думаем, Алея кіно да гэтаму часу значна пашырыцца».Кіраўнік горада нагадаў, што ініцыятарам гэтай ідэі быў вядомы гродзенскі журналіст, кіраўнік народнай фотастудыі «Гродна» Аляксандр Ласмінскі, які таксама прысутнічаў на святочнай цырымоніі.

Першым фільмам, які ўвекавечылі на Алеі кіно, стала папулярная ў СССР карціна «Белыя Росы». Тут захоўваецца памяць пра вядомыя кінафільмы і серыялы «Я родам з дзяцінства», «Сын за бацьку», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў», «Хрыстос прызямліўся ў Гродне» і іншых. Ёсць і пліта з назвай першага мастацкага фільма «Мiколка-паравоз», знятага ў горадзе на Нёмане ў далёкім 1956 годзе беларускім рэжысёрам Львом Голубам.
Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»