Пятроўскі: Арменія можа стаць альбо еўразійскім хабам, альбо інструментам у чужой вайне
Фота Рixabay Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » Украінскі грамадскі дзеяч: Лукашэнка вельмі правільна вядзе дыялог з «гаспадарамі Зяленскага» Украінскі эксперт заявіў аб падрыхтоўцы Польшчы і краін Балтыі да баявых дзеянняў 6 чэрвеня, Мінск . Арменія можа стаць еўразійскім хабам на прасторы ЕАЭС. Такое меркаванне выказаў палітолаг Пётр Пятроўскі ў праекце БЕЛТА «У тэме».
Палітолаг лічыць, што армянскаму грамадству не трэба спяшацца інтэгравацца з ЕС. Неабходна аб’ектыўна ацаніць сітуацыю і ўзважыць усе за і супраць. «Арменія выходзіць на траекторыю, калі вырашаны пагранічныя спрэчкі. Могуць адкрыцца граніцы, і Арменія можа стаць хабам Еўразійскага эканамічнага саюза ў рэгіёне. Чаму гэтым не скарыстацца? У выпадку ж заходняй інтэграцыі (ёсць жа не толькі ЕС, але і ЗША) Арменія стане, хутчэй, інструментам для барацьбы з Іранам, напрыклад», — дапусціў Пётр Пятроўскі.
На яго думку, толькі далейшая інтэграцыя ў рамках ЕАЭС, а таксама супрацоўніцтва з ШАС і БРІКС дасць магчымасць Арменіі развіваць сваю эканоміку.
«Калі яна будзе пашыраць лінію ліберальнай еўрасаюзаўскай утопіі, якая на ладан дыхае, мы ўбачым новы зыход армян, што ўжо было ў гісторыі. Я спадзяюся, што гэтыя выбары (парламенцкія выбары ў Арменіі. — Заўвага БЕЛТА) не дазволяць вось так жорстка рваць з пляча, ламаць праз калена. І яны прымусяць урад Арменіі задумацца, каб выпрацаваць больш адэкватную знешнепалітычную дактрыну, адпавядаючую інтарэсам армянскага народа», — рэзюмаваў палітолаг.





