Першы квартал выдаўся паспяховы. «Белпошта» падвяла вынікі работы з пачатку года
Фота з архіва 29 красавіка, Мінск . У Мінску пад старшынствам генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Святланы Юркевіч адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета з удзелам першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Паўла Ткача і кіраўнікоў усіх абласных філіялаў прадпрыемства, паведамілі ў прэс-службе РУП «Белпошта».
Удзельнікі пасяджэння прааналізавалі вынікі ўзаемадзеяння з кліентамі за справаздачны перыяд. У час выступлення Святлана Юркевіч ахарактарызавала вынікі работы за першы квартал як вельмі паспяховыя і выказала падзяку ўсяму калектыву за дасягнутыя паказчыкі.
Асаблівая ўвага на савеце была ўдзелена мерапрыемствам па далучэнні аб’ектаў РУП «Белсаюздрук» і выкананні абавязацельстваў па выплаце работнікам прадпрыемства заработнай платы. Кіраўнікі філіялаў далажылі аб ходзе праведзенай работы. «Ва ўмовах далучэння «Белсаюздруку» мы не павінны забываць аб павышэнні эфектыўнасці нашай паштовай дзейнасці, паштовай інфраструктуры», — акцэнтавала ўвагу генеральны дырэктар.
Святлана Юркевіч падкрэсліла важнасць добрага клімату ў калектывах і ўзмацненне ідэалагічнай работы. Яна звярнулася да прафсаюзных лідараў з заклікам актывізаваць інфармацыйную работу і падтрымліваць пастаянную камунікацыю з супрацоўнікамі.
«Рэалізацыя амбіцыйных планаў патрабуе ўважлівых адносін да кожнага работніка, і толькі сумеснымі намаганнямі можна данесці да калектыву ключавыя аспекты і нюансы дзейнасці прадпрыемства», — адзначыла генеральны дырэктар. Святлана Юркевіч акцэнтавала, што аператыўнасць рэагавання і культура камунікацыі з’яўляюцца ключавымі фактарамі даверу да прадпрыемства як з боку грамадства, так і з боку супрацоўнікаў.
На пасяджэнні таксама падвялі вынікі работы за 2025 год. Па выніках выканання ўсіх паказчыкаў лепшым філіялам прызнаны Віцебскі філіял РУП «Белпошта».



