Эканоміка

Першы ўкос траў праведзены на 60 працэнтах запланаваных плошчаў у Беларусі 

Фота з архіва 8 чэрвеня, Мінск . У Беларусі першы ўкос траў праведзены на 60 працэнтах запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 8 чэрвеня, у краіне першым укосам скошана траў на плошчы 839 тыс. га, што складае 60 працэнтаў ад плана 1407 тыс. га. Убрана 82 працэнты ад скошанага.

Сенажу нарыхтавана 4030 тыс. т — 28 працэнтаў ад плана 14 309 тыс. т. Сена нарыхтавана 36 тыс. т — 5 працэнтаў ад плана.

У разрэзе абласцей сенажу нарыхтавана: у Брэсцкай — 993 тыс. т (33 працэнты ад плана нарыхтоўкі), Віцебскай — 285 тыс. т (15 працэнтаў ад плана), Гомельскай — 420 тыс. т (27 працэнтаў ад плана), Гродзенскай — 832 тыс. т (31 працэнт ад плана), Мінскай — больш як 1 млн т (29 працэнтаў ад плана), Магілёўскай — 485 тыс. т (29 працэнтаў ад плана).

Сіласу нарыхтавана 177 тыс. т (1 працэнт), запланавана 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1189 тыс. т кармавых адзінак — 12 працэнтаў ад плана 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу назапашана 907 тыс. т дзеючага рэчыва (97 працэнтаў да плана).

У Беларусі цяпер актыўна прадаўжаецца корманарыхтоўка. Чакаецца, што ўраджай збожжа ў краіне складзе не менш як 11 млн т.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»