Інфаграфіка

Пчалярства ў Беларусі

Беларусь у 2025 годзе экспартавала каля 100 т мёду і пчалярскай прадукцыі. Асноўныя спажыўцы — рынкі Расіі, ЗША, Азербайджана і Грузіі. 

Агульны збор мёду ў краіне перавысіў 1875 т. 

Налічвалася звыш 149 тыс. пчоласем’яў: 
85% — у сялянскіх (фермерскіх) і асабістых гаспадарках, 
15% — у сельскагаспадарчых арганізацыях. 

Пчолы — ключавыя апыляльнікі. Дзякуючы ім ураджайнасць сельгаскультур павышаецца ў сярэднім на 40%. 

Асноўным прадуктам пчалярства застаецца мёд. 

Таксама выкарыстоўваюць пылок, пяргу, пропаліс, матачнае малачко, воск, пчаліны яд, пчаліны падмор і забрус. 

Прадукты пчалярства маюць антыбактэрыяльныя, антывірусныя, імунастымулюючыя, танізуючыя і іншыя гаючыя ўласцівасці. 

Актуальным напрамкам з’яўляецца апітэрапія — лячэнне пчоламі і прадуктамі пчалярства. 

Крыніцы: Мінсельгасхарч Беларусі, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»