Эканоміка

«Патэнцыял несувымерна большы». Качанава ацаніла перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Алжыра 

Фота з архіва 18 верасня, Мінск . Патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Алжырам несувымерна большы за існуючыя паказчыкі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Алжыра Сіфі Грыебам, .

Гэта сустрэча стала адной з важнейшых у час афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку. Наталля Качанава перадала Сіфі Грыебу цёплыя прывітанні ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына.
«Дзякуючы лідарам нашых дзяржаў, іх палітычнай волі і дамоўленасцям нашы міждзяржаўныя адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень і сталі больш актыўнымі. Беларусь і Алжыр падпісалі сумесную заяву аб умацаванні дружбы і партнёрства. У цэлым наша двухбаковая дагаворна-прававая база налічвае 12 дакументаў, якія ўступілі ў сілу, яшчэ восем знаходзяцца ў прапрацоўцы», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі, абазначаючы ўмацаванне ўзаемадзеяння дзвюх краін на розных узроўнях.
Галоўны акцэнт у час сустрэчы быў пастаўлены на практычнай рэалізацыі ключавых дамоўленасцей і дарожнай карты супрацоўніцтва. «За першае паўгоддзе 2026 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш як у два разы. Бакі нацэлены на ўстойлівы рост гандлю з арыенцірам $500 млн, а таксама на пераход да прамысловай кааперацыі — стварэння сумесных вытворчасцей тэхнікі, дзіцячага харчавання і фармацэўтыкі», — указала спікер.
«Мы зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Назіраецца далейшы рост тавараабароту — гэта добрая тэндэнцыя, але патэнцыял нашых магчымасцей несувымерна большы. Вельмі важна разам выпрацаваць такія дамоўленасці, якія былі б выгадны абодвум бакам, а праекты зрабілі рэнтабельнымі», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Прэм’ер-міністр Алжыра пацвердзіў гатоўнасць урада садзейнічаць выкананню ўсіх сумесных праектаў і выпрацоўцы камфортных умоў для беларускага бізнесу. Напаўненне дарожнай карты канкрэтнымі кантрактамі створыць трывалую аснову для візіту ў адказ Прэзідэнта Алжыра ў Беларусь. Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»