Лукашэнка арыентуе суддзяў не замусольваць памылкі, выключыць бюракратызм і памятаць пра кабербяспеку
19 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з судзейскім корпусам арыентаваў суддзяў на выключэнне бюракратызму і работу над памылкамі,
«Што недапушчальна, гэта валакіта і бюракратызм. Старайцеся менш займацца гэтай пісанінай, яна губіць любую вашу творчасць і любую практыку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта асабліва актуальна пры выкарыстанні сучасных тэхналогій для фіксацыі судовых пасяджэнняў. У такім выпадку неабходная інфармацыя захоўваецца ў лічбавым выглядзе. «Толькі навучыцеся захоўваць яе. Навучыцеся і рабіце гэта. Калі не можаце, пішыце на паперах, картках і гэтак далей», — сказаў ён, падкрэсліўшы значнасць кібербяспекі ў дзейнасці любога дзяржаўнага органа.
Размова аб гэтым зайшла ў кантэксце выступлення старшыні Вярхоўнага Суда Андрэя Шведа. Адной з тэм стала працягласць разгляду грамадзянскіх спраў. Андрэй Швед запэўніў, што гэта пытанне пастаўлена на асаблівы кантроль кіраўнікоў судоў, задача якіх патрабаваць або дапамагчы канкрэтнаму суддзі арганізаваць работу так, каб выключыць дарэмныя шматразовыя выклікі людзей у суд і «завісанне» іх пытанняў у судах на месяц. Прымаемыя меры ўжо даюць вынік.
Яшчэ адной тэмай стала работа па дасягненні высокай якасці правасуддзя, яго справядлівасці і разумнай аператыўнасці, якая, паводле слоў кіраўніка Вярхоўнага Суда, выведзена на новы арганізацыйны ўзровень. «У свой час вы правільна адзначылі, што ад якасці работы судоў шмат у чым залежаць стабільнасць і правапарадак у краіне. Сёння адмене і змяненню вышэйстаячымі судамі падвяргаюцца толькі 0,7% выносімых судовых рашэнняў, — звярнуў увагу ён. — Істотна ўзмоцнены кантроль за якасцю і справядлівасцю правасуддзя».
Старшыня Вярхоўнага Суда канстатаваў, што кожная судовая памылка становіцца прадметам сур’ёзнага разбору. У гэтых мэтах наладжаны падрабязны ўлік усіх выпадкаў адмен і змяненняў рашэнняў, дасканалы аналіз прычын з прыняццем сістэмных мер. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца даступнасці правасуддзя ў першую чаргу для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва. Узмоцнены патрабаванні да судоў абласнога ўзроўню і калегій Вярхоўнага Суда, каб дапушчаныя памылкі выпраўляліся ўжо на стадыі апеляцыі, г.зн. да ўступлення памылковага рашэння ў сілу.
«Не трэба замусольваць памылкі і ўтойваць іх. І я памыляюся, і вы памыляецеся. Вы больш памыляецеся, таму што кожны дзень прымаеце сур’ёзныя рашэнні, сутыкаецеся з народам больш, чым я. Таму не трэба баяцца памылак — над імі трэба працаваць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Але і людзі, якія стаяць зверху, не павінны выкручваць рукі сваім падначаленым або ніжэйстаячым органам за гэтыя памылкі. Памылкі трэба выпраўляць, трэба над гэтым працаваць». 




