Прэзідэнт

Лукашэнка заявіў аб правільнасці гістарычнага выбару на карысць развіцця супрацоўніцтва з Кітаем

8 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб правільнасці гістарычнага выбару на карысць развіцця супрацоўніцтва з Кітаем. Адпаведная заява была зроблена на сустрэчы з намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнам,

«Што датычыцца нашых адносін, яны складваліся на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У Беларусі пра Кітай вельмі шмат гавораць. За гэтымі размовамі, палітычнымі нашымі адносінамі настаў вельмі бурны рост гандлёва-эканамічных адносін. І мы вельмі задаволены, што ў свой час Гасподзь дапамог нам сарыентавацца менавіта на Кітайскую Народную Рэспубліку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы на нас можаце разлічваць як на самых надзейных сяброў і прыхільнікаў», — запэўніў беларускі лідар.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»