Лукашэнка на наступным тыдні правядзе селектарную нараду. Крутой расказаў падрабязнасці
18 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні правядзе селектарную нараду па тэме ўборачнай кампаніі. Графік мерапрыемстваў кіраўніка дзяржавы быў адной з тэм даклада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога,
«Першы блок пытанняў датычыўся запланаванага графіка работы Прэзідэнта. На наступным тыдні чакаецца вялікае традыцыйнае і вельмі важнае мерапрыемства — селектарная нарада, прысвечаная пачатку і ходу ўборкі. Прэзідэнтам быў зроблены даволі шырокі агляд гэтага мерапрыемства, ён паглядзеў дакументы», — расказаў Дзмітрый Крутой.
/Будзе дапоўнена/






