Снапкоў: Кітай уваходзіць у лік ключавых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі
Мікалай Снапкоў 7 чэрвеня, Мінск . Беларусь бачыць Кітай партнёрам па сумесным развіцці і выбудоўванні ўстойлівых ланцужкоў паставак ад сыравіны да гатовай прадукцыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на адкрыцці форуму «Экспарт беларускіх тавараў у Кітай» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры на палях выстаўкі «Белагра-2026»,
Беларусь і Кітай за апошнія гады прайшлі шлях ад традыцыйнага гандлю да шматмернага эканамічнага партнёрства. За дзесяцігоддзе тавараабарот вырас у 3 разы, экспарт — у 2 разы. Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што Кітай уваходзіць у лік ключавых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі, а Беларусь — у лік надзейных пастаўшчыкоў для кітайскага рынку.
Каля двухсот беларускіх прадпрыемстваў акрэдытаваны для паставак прадуктаў харчавання на рынак КНР, а агульная колькасць таварных пазіцый, што экспартуюцца на кітайскі рынак, дасягнула некалькіх соцень.
/Будзе дапоўнена/.





