«Не самамэта і не даніна модзе». Лукашэнка абазначыў беларускі падыход да выкарыстання ШІ
28 мая, Астана . Штучны інтэлект для Беларусі не самамэта і не даніна модзе, а прыкладны інструмент, які павінен працаваць на карысць людзей і вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на V Еўразійскім эканамічным форуме ў Астане,
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларускі падыход да выкарыстання штучнага інтэлекту заснаваны на двух ключавых пасылах. «Па-першае, для нас штучны інтэлект не самамэта, не даніна модзе і не падстава ў пагоні за хайпам адмаўляцца ад напрацаваных дзесяцігоддзямі практык. Гэта перш за ўсё прыкладны інструмент, які павінен рэальна працаваць на карысць людзей і вытворчасці, павышаючы эфектыўнасць эканомікі і якасць жыцця грамадзян», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
/Будзе дапоўнена/.






