На «Славянскім базары ў Віцебску» адкрыўся «Лялечны квартал»
16 ліпеня, Віцебск . У фестывальным Віцебску адкрыўся «Лялечны квартал»,
Урачыстае мерапрыемства прайшло каля Беларускага тэатра «Лялька», дзе на працягу фестывалю для маленькіх гледачоў акцёры тэатраў з Беларусі і Расіі прадэманструюць спектаклі.




Дырэктар Беларускага тэатра «Лялька» Аляксандр Грыгор’еў расказаў, што праект «Лялечны квартал» нарадзіўся ў 2014 годзе. «На «Славянскім базары» не хапала дзяцей. Узнік праект «Лялечны квартал». Мы яго распрацоўвалі разам з Уладай Цвікі — мастацкім кіраўніком праекта «На сямі вятрах». Цяпер у нас ёсць сумесныя творчыя калабарацыі. Штогод у квартале прымаюць удзел адзін-два новыя калектывы. У гэтым годзе гэта тэатр марыянетак «Пада львом» з Санкт-Пецярбурга. У тэатральнай афішы — спектаклі васьмі калектываў. Кожны дзень пройдзе па чатыры. У гэтым годзе ў нашым тэатры з’явілася малая сцэна», — адзначыў Аляксандр Грыгор’еў.





Сёння ва ўстанове культуры прайшоў спектакль «Ох i залатая табакерка», які падрыхтавалі самі гаспадары, «Гісторыю адной лісы» пакажа Іванаўскі тэатр лялек, «Канёк-гарбунок» — тэатр «Карабаска» з Пермі.








Тэатр марыянетак «Пада львом» прадставіць балетны спектакль «Шчаўкунок» у гэту суботу.
Фота Яна Гарбанюка



