Грамадства

На што варта звярнуць увагу пры здачы дзяржаўнай нерухомай маёмасці ў арэнду, расказалі ў Дзяржкаммаёмасці

Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . На што варта звярнуць увагу пры здачы дзяржаўнай нерухомай маёмасці ў арэнду, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

«Рэгістрацыя — строга абавязкова. Любы аб’ект дзяржаўнай маёмасці павінен прайсці дзяржаўную рэгістрацыю. Гэта ўмова законнага валодання, карыстання і распараджэння. Тэрмін — шэсць месяцаў з моманту стварэння, змянення або прыняцця аб’екта да ўліку», — нагадалі ў камітэце.

Аб’ект лічыцца зарэгістраваным толькі пры наяўнасці пасведчання, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці. Усе збудаванні, якія прылягаюць да капітальнай пабудовы, павінны быць альбо ўнесены ў яго тэхпашпарт як састаўныя часткі, альбо зарэгістраваны асобна.

Так, калі правы на аб’ект не аформлены на працягу шасці месяцаў з моманту заключэння першага дагавора арэнды, увесь атрыманы даход (100 працэнтаў) падлягае пералічэнню ў мясцовы бюджэт. Гэты абавязак надыходзіць з месяца, наступнага за месяцам заканчэння тэрміну.

«Афармляйце дакументы своечасова, каб пазбегнуць фінансавых страт», — дадалі ў камітэце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»