Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Судана
Яўген Сабалеўскі і Мухідзін Салем Ахмед. Фота МЗС 11 кастрычніка, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Судан Мухідзіну Салему Ахмеду. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы дадзена станоўчая ацэнка актывізацыі беларуска-суданскага ўзаемадзеяння, адзначана ўстойлівая дынаміка кантактаў па лініі профільных ведамстваў.
Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках 5-га пасяджэння сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве.
Намечаны крокі па інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, пацверджана гатоўнасць і ў далейшым аказваць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках.






