Грамадства

Мазепін выказаўся аб перспектывах паўнапраўнага ўдзелу плыўцоў з Расіі і Беларусі ў міжнародных стартах

Дзмітрый Мазепін 3 чэрвеня, Мінск . Кіраўнік Федэрацыі водных відаў спорту Расіі Дзмітрый Мазепін выказаўся аб перспектывах паўнапраўнага ўдзелу плыўцоў з Расіі і Беларусі ў міжнародных стартах. Адпаведныя заявы ён зрабіў журналістам пасля сустрэчы ў Мінску ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,

«Я тут як кіраўнік Федэрацыі водных відаў спорту Расіі і як віцэ-прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі. Мы праводзім вялікую сумесную работу па тым, каб нашы ўсе спартсмены вярнуліся на міжнародную арэну са сцягам і гімнам. Тое, што датычыцца водных відаў спорту як Расіі, так і Беларусі, нам удалося пераканаць міжнародную федэрацыю, каб дапусціць расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія прадстаўляюць водныя віды спорту. Я рады быў далажыць Аляксандру Рыгоравічу, што мы разам ідзём да таго, каб выступаць на міжнароднай арэне без усялякіх абмежаванняў», — сказаў Дзмітрый Мазепін.

Ён адзначыў, што наперадзе няпростыя спаборніцтвы чэмпіянату Еўропы ў Парыжы, які адбудзецца летам бягучага года. «Няпростыя з пункту гледжання таго, што спорт адкрыты, міжнародная федэрацыя нас аднавіла ва ўсіх правах. Але наколькі ўлады і палітычнае кіраўніцтва Францыі нам дадуць візы, будуць нам рады, — гэта застаецца пытанне «на падумаць», — адзначыў Дзмітрый Мазепін.

Разам з тым ён разлічвае, што да чэмпіянату свету ў Будапешце ўжо летам 2027 года ўсе адпаведныя пытанні будуць урэгуляваны: «Я ўпэўнены, што ў наступным годзе мы зможам прыехаць у Будапешт са сцягамі, гімнамі і выступаць».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»