Эканоміка

Масавая ўборка азімага ячменю пачалася ў Беларусі

1 ліпеня, Мінск . У Беларусі пачалася масавая ўборка азімага ячменю, паведамілі у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 1 ліпеня, агратэхнічныя тэрміны ўборачнай падышлі ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Віцебскага (пачаюць крыху пазней). Азімы ячмень убраны на 6 працэнтах плошчаў. Намалочана 57 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 38,3 ц/га. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 44 тыс. т, Гомельская — 7 тыс. т, Гродзенская — 3 тыс. т, Мінская — 2 тыс. т, Магілёўская — 0,5 тыс. т.

Скошана траў першым укосам на плошчы 1 млн 249 тыс. га, што складае 97 працэнтаў ад плана ў памеры 1 млн 390 тыс. га. Убрана траў 98 працэнтаў ад скошанага. Скошана траў другім укосам на плошчы 212 тыс. га — 21 працэнт ад плана ў памеры 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 257 тыс. т — 36 працэнтаў ад плана.

Сенажу нарыхтавана 8 млн 407 тыс. т, што складае 59 працэнтаў ад плана ў памеры 14 млн 309 тыс. т. У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: Мінская — 2 млн 100 тыс. т (60 працэнтаў ад плана), Брэсцкая — 1 млн 511 тыс. т (50 працэнтаў ад плана), Гродзенская — 1 млн 457 тыс. т (54 працэнты ад плана), Магілёўская — 1 млн 265 тыс. т (76 працэнтаў ад плана), Віцебская — 1 млн 40 тыс. т (54 працэнты ад плана), Гомельская — 1 млн 33 тыс. т (68 працэнтаў ад плана).

Сіласу нарыхтавана 263 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2 млн 553 тыс. т кармавых адзінак, што складае 25 працэнтаў ад плана ў памеры 10 млн 131 тыс. т.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»