Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць разам з Зяленскім прыехаць на перагаворы да Пуціна ў Расію
24 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point 17 лістапада выказаўся пра магчымасць арганізацыі сустрэчы лідараў Беларусі, Расіі і Украіны,
У размове згадвалася, што раней Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наконт магчымасці сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім гаварыў: няхай прыязджае ў Маскву. Аднак па прычыне аб’ектыўных абставін такая прапанова ўяўляецца жорсткай.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў свой варыянт. «Мы з Валодзем Зяленскім маглі б сесці і прыляцець у Маскву. Удвух. Я, як гарант яго бяспекі, мог бы з ім сесці і прыляцець у Маскву», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у перспектыўнасці такога фармату перагавораў: «Мы хутчэй дамовіліся б, чым з вамі (еўрапейцамі. — Заўвага ), аб заканчэнні гэтай вайны і аб будучым уладкаванні і гэтак далей. І людзі гэта ўспрынялі б».
«Усё роўна мы ўтрох вызначым, якая ў нас будзе будучыня — Украіны, Беларусі і Расіі. Мы тры славянскія народы. Наша галоўная будзе (роля. — Заўвага ), — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Тут, у гэтым рэгіёне, тры галоўныя славянскія народы гістарычна і цяпер будуць вырашаць, як жыць далей».
На рэмарку журналіста, што Уладзімір Зяленскі не пойдзе на такі перагаворны фармат, Аляксандр Лукашэнка адказаў: «Не згодзіцца — няхай ваюе. Няхай адпраўляецца сам на фронт з аўтаматам і ваюе. Вайна ідзе, яе трэба спыніць. І мы маглі б дамовіцца».
** Поўная версія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі французскаму часопісу Le Point будзе апублікавана 25 лістапада.



