Лукашэнка: Уклад Гродзенскай вобласці ў харчовую бяспеку краіны ўражвае
26 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Карэлічах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы, віншуючы хлебаробаў Гродзенскай вобласці з доўгачаканым і сапраўды народным святам, адзначыў, што штогадовыя «Дажынкі» — гэта «падзяка тым, хто працуе на збожжавай ніве ад світання да захаду сонца». «Вяскоўцы Гродзеншчыны вядомы як руплівыя гаспадары, якія не баяцца цяжкасцей. Нават пасля жнівеньскага ўрагану, які загубіў цэлыя палі, вы не апусцілі рукі, а з’ядналіся і выстаялі», — звярнуў увагу Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў шматтысячнай каманде прафесіяналаў за дастойны рэзультат. «Ваш агульны ўклад у харчовую бяспеку краіны ўражвае: амаль паўтара мільёна тон збожжавых і зернебабовых культур пры самай высокай у Беларусі ўраджайнасці — амаль 50 цэнтнераў з гектара. Паказчыкі па вытворчасці азімага рапсу таксама адны з лепшых у рэспубліцы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што цяперашняя сталіца абласнога фестывалю-кірмашу — Карэлічы — сустракае гасцей у новым абліччы: адрамантаваны дарогі і жылы фонд, пабудаваны спартыўныя і сацыяльныя аб’екты, узведзены сучасны дом для маладых спецыялістаў-аграрыяў. «Гэта не проста падарунак райцэнтру да 630-годдзя, а яшчэ адна інвестыцыя ў будучыню людзей, якія кормяць краіну», — канстатаваў беларускі лідар.
«Перакананы, і ў далейшым хлебаробы Прынёманскага краю будуць выконваць усе задачы, пастаўленыя перад аграпрамысловым сектарам рэгіёна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця, дастатку: «Няхай над вашымі гасціннымі дамамі і ўраджайнымі палямі заўсёды будзе чыстае мірнае неба».
Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у Карэлічах
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2026» у г.п. Карэлічы
Паважаныя хлебаробы Гродзенскай вобласці!
Сардэчна віншую вас з доўгачаканым і сапраўды народным святам.
Штогадовыя «Дажынкі» — наша падзяка тым, хто працуе на збожжавай ніве ад світання да захаду сонца. Вяскоўцы Гродзеншчыны вядомы як руплівыя гаспадары, якія не баяцца цяжкасцей. Нават пасля жнівеньскага ўрагану, які загубіў цэлыя палі, вы не апусцілі рукі, а з’ядналіся і выстаялі.
Дзякуй шматтысячнай камандзе прафесіяналаў за дастойны рэзультат. Ваш агульны ўклад у харчовую бяспеку краіны ўражвае: каля паўтара мільёна тон збожжавых і зернебабовых культур пры самай высокай у Беларусі ўраджайнасці — амаль 50 цэнтнераў з гектара. Паказчыкі па вытворчасці азімага рапсу таксама адны з лепшых у рэспубліцы.
Сёння Карэлічы — сталіца абласнога фестывалю-кірмашу — сустракаюць гасцей у новым абліччы: адрамантаваны дарогі і жылы фонд, пабудаваны спартыўныя і сацыяльныя аб’екты, узведзены сучасны дом для маладых спецыялістаў-аграрыяў. Гэта не проста падарунак райцэнтру да 630-годдзя, а яшчэ адна інвестыцыя ў будучыню людзей, якія кормяць краіну.
Перакананы, і ў далейшым хлебаробы Прынёманскага краю будуць выконваць усе задачы, пастаўленыя перад аграпрамысловым сектарам рэгіёна.
Жадаю вам здароўя, шчасця, дастатку. Няхай над вашымі гасціннымі дамамі і ўраджайнымі палямі заўсёды будзе чыстае мірнае неба.
Аляксандр Лукашэнка
26 верасня 2026 года.




