Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Мірзіёевым
Фота з архіва 24 ліпеня, Мінск . Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым адбылася 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў зверылі гадзіннікі па пытаннях рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час нядаўняга афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь. З абодвух бакоў дадзены неабходныя даручэнні, каб напоўніць фармат адносін стратэгічнага партнёрства практычным узаемадзеяннем і канкрэтнымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Работа ў гэтым напрамку вядзецца максімальна актыўна, уключаючы інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы АПК і па іншых напрамках.
Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў пацвердзілі неабходнасць поўнафарматнай рэалізацыі зацверджанай дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2030 гады, што павінна садзейнічаць дасягненню двухбаковага тавараабароту ў памеры $2 млрд. Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі важнасць далейшага ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Беларусі таксама цёпла павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана з днём нараджэння.





