Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Ганы праходзіць у Мінску
8 чэрвеня, Мінск . Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Ганы Аляксандра Лукашэнкі і Джона Драмані Махамы праходзіць у Мінску ў Палацы Незалежнасці,
Перагаворам лідараў дзвюх краін папярэднічае ўрачыстая цырымонія афіцыйнай сустрэчы, прадугледжаная пратаколам для афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні.
На перагаворах Аляксандр Лукашэнка і Джон Драмані Махама перш за ўсё абмяркуюць праекты ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а менавіта — комплекснай механізацыі сельскай гаспадаркі Ганы, умацавання яе харчовай бяспекі. Лідары краін таксама разгледзяць перспектывы ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы па такіх прыярытэтных напрамках, як адукацыя і медыцына.
Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, якія пашыраць і ўмацуюць двухбаковую дагаворна-прававую базу ў розных сферах.
Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі двухбаковых адносін. Развіццё супрацоўніцтва з Ганай ажыццяўляецца ў рамках пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі комплекснай задачы па наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў з перспектыўнымі партнёрамі на Афрыканскім кантыненце.






