Лукашэнка накіраваў спачуванне Такаеву з сувязі з гібеллю казахстанскіх ваеннаслужачых
Фота Мінабароны РК 25 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю казахстанскіх ваеннаслужачых пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагічнай гібелі казахстанскіх ваеннаслужачых пры выкананні службовых абавязкаў у Мангістаўскай вобласці», — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.





