Прэзідэнт

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным: тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй значна расце

10 лістапада, Масква . Тавараабарот Беларусі і Расіі значна расце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным,
«Я вельмі цаню ўсе нашы сустрэчы, нашы кантакты. У нас сапраўды добрыя, блізкія адносіны. Практычна няма ніякіх рознагалоссяў на сёння перад Новым годам, як гэта было раней. Гэта сведчыць аб добрай дынаміцы. Вы сказалі аб тавараабароце: ён сапраўды ў гэтым годзе значна расце, працэнтаў на 20, недзе 21 з лішкам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы гандлюем патрэбнымі для Беларусі і Расіі таварамі — гэта добра».
Беларускі лідар таксама пагадзіўся з пазітыўнай ацэнкай, якую яго расійскі калега даў рабоце ўрадаў дзвюх краін. «Сапраўды, урады малайцы, працуюць добра. Усе задачы, якія мы перад імі ставілі, яны рэалізоўваюць», — падкрэсліў ён. «Я аб гэтым сказаў: я ганаруся тым, што нам удалося практычна вырашыць усе праблемныя вузлы, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Два-тры пытанні, па якіх хацеў пракансультавацца. Гэта не тыя пытанні, якія трэба вырашаць (яны вырашаны ўсе), а пракансультавацца на будучыню і параіцца».
Месцам сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў стала падмаскоўная дзяржаўная рэзідэнцыя Нова-Агарова.
Як паведамлялася , Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Сустрэча з Уладзімірам Пуціным адбылася напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая пройдзе 11 лістапада ў Маскве. Лідары краін абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, разгледзяць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі падрабязна спыніцца на пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, прадставіць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках развіцця арганізацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»