Лукашэнка: дзякуючы працы калектыву РДВАР раскрылі свой патэнцыял многія вядомыя беларускія атлеты
Фота з архіва 1 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву з 60-годдзем гэтай установы адукацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«На працягу многіх гадоў вучылішча з’яўляецца лідарам у падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву для нацыянальных і зборных каманд краіны, — гаворыцца ў віншаванні. — У вашых сценах выраслі і раскрылі свой патэнцыял многія вядомыя беларускія атлеты, чые імёны ўпісаны ў гісторыю сусветнага спорту. Гэтыя дасягненні — вынік упартай працы ўсяго калектыву».
Прэзідэнт адрасаваў словы ўдзячнасці педагогам, трэнерам і ветэранам за прафесіяналізм, адданасць справе, шчыры клопат аб падрастаючым пакаленні і выхаванне будучых чэмпіёнаў у духу патрыятызму і любові да роднай зямлі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых яркіх перамог у імя Беларусі.






