Лукашэнка: Дзень Незалежнасці Беларусі напоўнены шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні
3 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята напоўнена шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
«Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года — для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Дзень Незалежнасці суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
«Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя адвечныя каштоўнасці аб’ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з’яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі: «Са святам! З Днём Рэспублікі!»
Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.
Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года — для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.
Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя адвечныя каштоўнасці аб’ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з’яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.
Са святам! З Днём Рэспублікі!
Аляксандр Лукашэнка.






