Лукашэнка даручыў падабраць кандыдатаў на вакансіі ў кіраўніцтве Брэсцкай вобласці
23 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падабраць кандыдатаў на кіруючыя пазіцыі, якія сталі вакантнымі ў Брэсцкай вобласці. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні,
«Мы значна агаляем Брэсцкую вобласць. Значыць, людзі павінны быць прапанаваны для назначэння. І ў самы кароткі тэрмін», — даручыў кіраўнік дзяржавы.
Справа ў тым, што па выніках кадравых рашэнняў 23 лістапада адразу два топ-чыноўнікі з Брэсцкай вобласці назначаны на новыя пасады. Памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Брэсцкай вобласці Аляксандр Ломскі атрымаў назначэнне ва ўрад — цяпер ён будзе на пасадзе віцэ-прэм’ера адказваць за развіццё АПК усёй краіны. Дзмітрый Гарадзецкі, які працаваў першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама, назначаны ў іншы рэгіён — на пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гродзенскай вобласці.





