Лукашэнка: беларускія мытнікі вырашаюць пастаўленыя задачы на самым высокім узроўні
Фота з архіва 20 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з 35-годдзем з дня яе ўтварэння, а таксама з прафесійным святам — Днём мытніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Новая глава ў гісторыі айчыннай мытнай справы пачалася ў няпростых умовах змены эпох, адначасова з набыццём нашай краінай незалежнасці. За тры з паловай дзесяцігоддзі, амаль з нуля, створана надзейная сістэма, якой па праву сёння ганарыцца наша дзяржава, — гаворыцца ў віншаванні. — Прайшоўшы вялікі шлях мадэрнізацыі, беларуская мытня ператварылася ў высокатэхналагічны інструмент абароны эканамічных інтарэсаў краіны і барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю».
«Дзякуючы прафесіяналізму, прынцыповасці і вернасці абавязку супрацоўнікаў, а таксама пастаяннаму ўдасканаленню кантролю і эфектыўнаму ўкараненню лічбавых тэхналогій забяспечваецца стабільнае напаўненне рэспубліканскага бюджэту, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці», — адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія заклалі трывалы фундамент сучаснай мытнай службы, перадаўшы лепшыя традыцыі маладому пакаленню. «Упэўнены, што, абапіраючыся на багаты вопыт, супрацоўнікі беларускай мытні і ў далейшым будуць вырашаць на самым высокім узроўні пастаўленыя задачы», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабоваму складу і ветэранам мытнай службы моцнага здароўя, дабра і міру, дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў у імя працвітання Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта з 35-годдзем з дня ўтварэння мытнай службы Беларусі і Днём мытніка
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з 35-годдзем з дня ўтварэння мытнай службы Рэспублікі Беларусь, а таксама прафесійным святам — Днём мытніка.
Новая глава ў гісторыі айчыннай мытнай справы пачалася ў няпростых умовах змены эпох, адначасова з набыццём нашай краінай незалежнасці. За тры з паловай дзесяцігоддзі, амаль з нуля, створана надзейная сістэма, якой па праву сёння ганарыцца наша дзяржава. Прайшоўшы вялікі шлях мадэрнізацыі, беларуская мытня ператварылася ў высокатэхналагічны інструмент абароны эканамічных інтарэсаў краіны і барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю.
Дзякуючы прафесіяналізму, прынцыповасці і вернасці абавязку супрацоўнікаў, а таксама пастаяннаму ўдасканаленню кантролю і эфектыўнаму ўкараненню лічбавых тэхналогій забяспечваецца стабільнае напаўненне рэспубліканскага бюджэту, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія заклалі трывалы фундамент сучаснай мытнай службы, перадаўшы лепшыя традыцыі маладому пакаленню.
Упэўнены, што, абапіраючыся на багаты вопыт, супрацоўнікі беларускай мытні і ў далейшым будуць вырашаць на самым высокім узроўні пастаўленыя задачы.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабра і міру, дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка, 20 верасня 2026 года.




