Прэзідэнт

Лукашэнка: адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці дзяржавы

17 верасня, Мінск . Адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства,

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў 1921 годзе, калі падпісваўся Рыжскі дагавор і прымалася рашэнне аб падзеле, меркаванне Беларусі не ўлічвалася.

«Без нас гэта вырашылі. Я лічу, гэта вельмі грубая памылка савецкага ўрада, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Факт застаецца фактам: без нас вырашылі ў 1921-м наш лёс і частка Беларусі, амаль палова (самае развітое, перадавое, калі браць землі, лясы і іншае, што з’яўляецца галоўным нашым багаццем) аказалася там (у складзе Польшчы. — Заўвага )».

У гэтым кантэксце Прэзідэнт зрабіў акцэнт на адзінстве як найважнейшым элеменце для захавання суверэнітэту і незалежнасці.

«Адзінства беларускага народа роўнае незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта элемент і паказчык нашай незалежнасці. Адзінства — гэта наша незалежнасць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён заўважыў, што геапалітычнае становішча Беларусі — на зломе, перакрыжаванні інтарэсаў з захаду і ўсходу — мае як перавагі, так і сур’ёзныя недахопы. Скарыстацца перавагамі можа толькі па-сапраўднаму незалежны народ, здольны самастойна прымаць правільныя рашэнні.

Цяперашняе свята — Дзень народнага адзінства — якраз служыць гэтай мэце, таму кіраўнік дзяржавы надае яму вялікае значэнне і чакае таго ж ад моладзі, за якой будучыня краіны.

«Вы будзеце гаварыць аб гэтым свяце сваім дзецям, унукам, будзеце святкаваць, ушаноўваць, калі хочаце быць незалежнымі. Калі хочаце, каб да вашага слова ў будучым прыслухоўваліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»