Аграхолдынгі і ўзбуйненне Дрыбінскага раёна. Лукашэнка сабраў нараду па Магілёўскай вобласці
7 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па асобных пытаннях развіцця Магілёўскай вобласці,
Адной з тэм нарады стала перспектыва двух холдынгаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Гэта «Купалаўскае» і «Аграпрамысловы холдынг», у склад якіх уваходзяць 3 прамысловыя і 11 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
«Агульная карціна па гэтых комплексах пазітыўная. У прадпрыемствы ўліваюць нямала інвестыцый — за паўтара года ўклалі больш як 200 млн рублёў. Гэта і машынны парк, і ўгнаенні, і насенне, і лізінг», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым ёсць шэраг пытанняў, якія насцярожваюць. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў абяцаў рэалізаваць антыкрызісны бізнес-план і навесці ідэальны парадак у «Купалаўскім».
«Фактычна ж у паказальным холдынгу дысцыпліны няма: абсталяванне не адрамантавана, корманарыхтоўка без тэхналогіі, тэхніка да ўборкі не гатова, часам і жывёла без вады», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адной тэмай нарады сталі ўнесеныя прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна за кошт уключэння ў яго склад зямель сельгасарганізацый Магілёўскага, Горацкага і Чавускага раёнаў.
/Будзе дапоўнена/.






