Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці развіцця адносін паміж Мінскам і Ватыканам
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Льва XIV з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша нястомнае шматгадовае служэнне Богу натхняе мільёны вернікаў на міласэрнасць, спагаду і любоў да бліжняга, — гаворыцца ў віншаванні. — У сучасным свеце, які прагне стабільнасці і бяспекі, гэта высокая місія мае ўнікальнае духоўнае значэнне. Яна ўмацоўвае веру ў сілу дыялогу, знаходзіць шырокі водгук сярод людзей розных краін і рэлігій».
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Святы Прастол можа заўсёды разлічваць на падтрымку Беларуссю ініцыятыў, накіраваных на забеспячэнне справядлівага і ўстойлівага міру ў рэгіёне. «Упэўнены, што адносіны паміж Мінскам і Ватыканам павінны паслядоўна развівацца для захавання хрысціянскай спадчыны і гуманітарных прынцыпаў», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Льву XIV доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і Божага благаславення ў адказнай дзейнасці.





