Лаўроў у адказ на пагрозы Кіева: Расія гатова прыняць усе меры, каб забяспечыць бяспеку Беларусі
23 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар . Расія гатова прыняць увесь комплекс мер, каб забяспечыць бяспеку Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на пасольскім круглым стале па праблематыцы ўкраінскага крызісу, арганізаваным МДІМА МЗС РФ для кіраўнікоў акрэдытаваных у Маскве дыпламатычных місій,
Сяргей Лаўроў канстатаваў, што нядаўнія пагрозы з Кіева ў адрас Беларусі «відавочна нацэлены на тое, каб уцягнуць Беларусь непасрэдна ў канфлікт і пашырыць геаграфію баявых дзеянняў, тым самым ускладніўшы магчымасці ўрэгулявання канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі».
«І хацеў бы ў сувязі з гэтым нагадаць тым, хто ў Кіеве займаецца такой прапагандай і пагрозамі, тым, хто на Захадзе займаецца тым жа самым, падтрымлівае нацысцкі рэжым, што з сакавіка 2025 года дзейнічае дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. І ў выпадку неабходнасці мы гатовы прыняць увесь комплекс мер, які прадугледжаны дагаворам, каб забяспечыць бяспеку нашага саюзніка і, зразумела, бяспеку Саюзнай дзяржавы», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі. 






