Спорт

Куляшова ўзяла бронзу на стаметроўцы батэрфляем на этапе Mare Nostrum у Манака

Настасся Куляшова. Фота з архіва Мінспорту 23 мая, Мінск . Настасся Куляшова прынесла беларускай камандзе першы медаль прэстыжных міжнародных спаборніцтваў па плаванні — серыі Mare Nostrum,

Першы этап турніру праходзіць у Манака, у стартавы дзень плыўцы разыгралі 11 камплектаў узнагарод. Па выніках папярэдніх заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем Куляшова паказала пяты рэзультат сярод 26 дзяўчат, а ў фінале фінішавала трэцяй з часам 58,73 сек. Хутчэй за беларуску праплылі бельгійка Роос Ванатэрдэйк і францужанка Лілу Рэсенкур.

Акрамя таго, 23 мая наша Аліна Змушко стала дзявятай на стаметроўцы брасам, а Уладзімір Мамекін размясціўся 11-м на сотні на спіне. Таксама Беларусь прадстаўляюць Ілья Шымановіч і Рыгор Пякарскі, спаборніцтвы ў Манака завершацца заўтра. Наступныя этапы Mare Nostrum пройдуць у французскім Кане-ан-Русіёне 27-28 мая і іспанскай Барселоне 30-31 мая.

У мінулым годзе на міжземнаморскім турніры беларускія плыўцы заваявалі 16 медалёў: 8 залатых, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя. Серыя Mare Nostrum з’яўляецца для нашых спартсменаў адным з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2026 года, які пройдзе ў Парыжы ў сярэдзіне жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»