Спорт

Беларус Рагажынскі заваяваў золата ў рыўку на юніёрскім ЧЕ па цяжкай атлетыцы

Фота НАК 18 кастрычніка, Мінск . Арцём Рагажынскі выйграў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі ў Албаніі,
Наш штангіст спаборнічаў у вазе звыш 110 кг сярод атлетаў да 20 гадоў. У рыўку Рагажынскі зрабіў удачныя спробы на 160 кг, 165 кг і 169 кг і стаў уладальнікам малога золата ў гэтым практыкаванні. Рэзультат у штуршку (195 кг) не дазволіў беларусу змагацца за медаль па суме: у дваябор’і Арцём набраў 364 кг і замкнуў топ-5, адставанне ад прызавой тройкі склала 12 кг.
Раней на кантынентальным форуме ў Албаніі наша Кацярына Цімашэнка спынілася за крок ад подыума ў катэгорыі да 77 кг сярод дзяўчат да 23 гадоў, а Кацярына Ляшчук заняла шостае месца ў вазе звыш 86 кг у юніёрак да 20 гадоў. Апошнія камплекты ўзнагарод турніру будуць разыграны 19 кастрычніка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»