Колькасць загінулых у выніку паводкі на поўдні Кітая павялічылася да 39
Фота кітайскіх СМІ 9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 39 чалавек загінулі ў выніку паводкі ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая. Аб гэтым паведамляе агенцтва Сіньхуа.
«Сама меней 39 чалавек сталі ахвярамі магутнай паводкі, выкліканай моцнымі ліўнямі. Яшчэ 9 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак», — гаворыцца ў матэрыяле. Паводле звестак агенцтва, у выніку прарыву вадасховішча Люлань у Наньніне таксама загінулі 26 чалавек і 7 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.
Раней паведамлялася, што ў выніку апоўзня ў кітайскім горадзе Лунань (правінцыя Ганьсу) загінуў 21 чалавек.
Паводле даных улад Кітая, у 2025 годзе непасрэдны эканамічны ўрон ад стыхійных бедстваў склаў у Кітаі 241,61 млрд юаняў (каля $34,5 млрд), а колькасць загінулых і прапаўшых без вестак дасягнула 763.-0-






