Грамадства

Кароткачасовыя дажджы і да +22°С. Якім будзе надвор’е 14 верасня ў Беларусі

Фота з архіва 13 верасня, Мінск . Кароткачасовыя дажджы і да 22 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў панядзелак, 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Паводле даных сіноптыкаў, пераважна ў гэтыя суткі будзе без ападкаў, толькі ноччу месцамі па захадзе, а днём у асобных раёнах па поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага.
Ноччу мінімальная тэмпература паветра — ад плюс 4 градусаў па ўсходзе да 13 цяпла па захадзе. Максімальна днём паветра прагрэецца да 22 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»