Прэзідэнт

«Каб не патанулі ў валакіце». Лукашэнка сабраў нараду па рэалізацыі ключавых інвестпраектаў за мяжой

Фота з архіва 24 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду аб шляхах паскарэння работы па ключавых інвестыцыйных праектах з замежнымі краінамі,

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што рэгулярна бывае ў іншых краінах з візітамі. Адзін з прыкладаў — нядаўняя вялікая камандзіроўка, у час якой Аляксандр Лукашэнка наведаў Расію, Кітай, Інданезію і М’янму. Пры гэтым беларускі бок заўсёды добра прымаюць у розных рэгіёнах свету — у краінах Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і іншых. Такія камандзіроўкі даюць станоўчы эфект для эканомікі, паколькі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў дасягаюцца канкрэтныя і значныя пагадненні аб развіцці супрацоўніцтва.

«Эфект ад такіх камандзіровак значны. Але я баюся валакіты, каб гэта ўсё не патанула», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка так абазначыў прычыну, чаму вырашыў сабраць адказных і пачуць, як рэалізуюцца важныя дамоўленасці: «Галоўнае — гэта эканоміка, фундамент. Каб не завалакіцілі, каб гэтыя камандзіроўкі, асабліва на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, не праходзілі мімалётам і міма мэты. Але, акрамя таго, і міністры, і прэм’ер-міністр ажыццяўляюць адпаведныя камандзіроўкі».
/Будзе дапоўнена/

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»