Жук — супрацоўнікам СМІ: ад вашай работы залежыць, ці будзе мірнае неба над галовамі нашых дзяцей
У час узнагароджання Святланы Васілеўскай 5 мая, Мінск . Ад работы супрацоўнікаў СМІ залежыць, ці будзе мірнае неба над галовамі дзяцей, адзначыў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук у час урачыстай цырымоніі ўзнагароджання работнікаў СМІ, прысвечанай Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі,
«Сёння ад нашай з вамі работы ў прамым сэнсе залежыць, ці будзе мірнае неба над галовамі ў нашых дзяцей, у нас з вамі», — сказаў Дзмітрый Жук.
Міністр інфармацыі расказаў, што сёння раніцай прачытаў віншаванне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі работнікам і ветэранам друку з прафесійным святам і звярнуў увагу на словы аб тым, што найбагацейшая гісторыя беларускага друкаванага слова пачалася 500 гадоў таму з унікальнай Бібліі Францыска Скарыны.

«Прычым гэта слова наша з вамі — важкае, шчырае, аргументаванае», — падкрэсліў Дзмітрый Жук.
Усім работнікам СМІ ён пажадаў адпавядаць патрабаванням, якія прад’яўляе кіраўнік дзяржавы, і выканаць пастаўленыя задачы.
У час урачыстай цырымоніі ўручаны падзякі і ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, узорнае выкананне службовых абавязкаў падзяка міністра інфармацыі аб’яўлена намесніку галоўнага рэдактара — рэдактару аддзела палітычнай інфармацыі і аналітыкі БЕЛТА Святлане Васілеўскай.
Ганаровая грамата за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ўручана рэдактару аддзела перакладаў (на англійскую мову) Цэнтра знешніх камунікацый БЕЛТА Наталлі Кавалеўскай.
Фота Віталя Піваварчыка






