Лукашэнка выказаўся аб прапановах аб’яднаць прадпрыемствы МАЗ і «Белкамунмаш»
23 кастрычніка, Мінск . Айчынныя прадпрыемствы МАЗ і «Белкамунмаш» пры цяперашняй сістэме кіравання могуць ажыццяўляць сумесныя праграмы і без аб’яднання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання ў Мінску холдынга «Белкамунмаш»,
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што айчынныя вытворцы грамадскага транспарту супрацоўнічаюць паміж сабой. Напрыклад, цяпер «Белкамунмаш» і Мінскі аўтазавод рэалізуюць сумесны праект, калі на кузаў МАЗа ўстанаўліваецца электрычнае абсталяванне вытворчасці «Белкамунмаш».
Раней ва ўрадзе выказваліся меркаванні аб магчымай мэтазгоднасці аб’яднання двух прадпрыемстваў, паколькі яны часткова робяць аднатыпную прадукцыю.
«Няхай дырэктары вырашаюць, аб’ядноўваць ці не. Мы можам тут аб’яднаць за суткі што захочаце, а працоўныя калектывы і дырэктары будуць супраць. Другое: абавязкова вось узяць і зліць, як прапануюць? Ці пры такой дыктатуры, як у нас, і ўплыве міністэрства яны могуць працаваць, як працуюць цяпер, але сумесныя праграмы ажыццяўляць? — паставіў пытанне Прэзідэнт.
Прэзідэнту далажылі, што якраз у гэтым напрамку прадпрыемствы цяпер і дзейнічаюць.
«Але падладжвацца пад дырэктараў, калі гэта горш тэхналагічна, не трэба. Таму трэба глядзець наперад», — арыентаваў Аляксандр Лукашэнка на неабходнасць узважанага падыходу пры вырашэнні такіх пытанняў.
Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з адказнымі ва ўрадзе і кіраўнікамі прадпрыемстваў актуальныя вытворчыя пытанні, рэалізацыю сумесных праграм, падыходы да ўзгодненай работы на знешніх рынках.






