«Імпульс для развіцця ўсёй прамысловасці». Ваенны эксперт пра вялікія перспектывы ВПК Беларусі
Андрэй Багадзель. Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» Унікальны элемент абароны дзяржавы. Ваенны эксперт растлумачыў сутнасць і задачы народнага апалчэння «Мы рыхтуемся да абароны — яны рыхтуюцца да нападзення». Эксперт параўнаў пазіцыі Беларусі і Еўропы 14 лістапада, Мінск . Ваенна-прамысловы комплекс Беларусі мае вялікія перспектывы для далейшага развіцця, а зацікаўленасць у айчынных вырабах ёсць у самых розных краінах свету. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «У тэме» заявіў намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба УС Ваеннай акадэміі Беларусі кандыдат ваенных навук Андрэй Багадзель.
«Наша рэспубліка выпускае ўсё, што сёння неабходна для нашых Узброеных Сіл. Давайце ўспомнім, што ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады ёсць пытанні, звязаныя з абараназдольнасцю», — сказаў Андрэй Багадзель. У Праграме, зацверджанай Усебеларускім народным сходам, замацавана, што доля айчынных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ў агульным аб’ёме дзяржаўнага абароннага заказу павінна складаць не менш за 50%.
«Можна сказаць, гэта імпульс для развіцця ўсёй нашай прамысловасці. Бо ўсім вядома, што калі працуе ваенна-прамысловы комплекс, працуе і ўся эканоміка. Акрамя таго, зацікаўленасць у нашых вырабах ёсць ва ўсім свеце, а не толькі ў Расіі. І я думаю, што ў нашага ваенна-прамысловага комплексу ёсць вялікія перспектывы для далейшага развіцця», — адзначыў ваенны эксперт.
Гаворачы аб перадавых распрацоўках ваеннай прамысловасці, ён звярнуў увагу на сродкі сувязі. «Мяне ўразілі розныя радыёстанцыі тактычнага ўзроўню, якія даюць магчымасць перадаваць сігналы, даныя, маўленчыя паведамленні. У нас былі пэўныя праблемы з тактычнай сувяззю, але сёння яны вырашаны не толькі на ўзроўні перадачы нейкіх паведамленняў, але і на ўзроўні аўтаматызаванай сістэмы кіравання тактычнага звяна», — канстатаваў Андрэй Багадзель.
Эксперт таксама звярнуў увагу і на такую актуальную праблему, як барацьба з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Кіраўнік беларускай дзяржавы раней называў «абнуленне» беспілотнікаў адной з актуальных задач для ваеннай сферы. Андрэй Багадзель канстатаваў, што гэта пытанне вырашаецца ў Беларусі на розных узроўнях. У пацвярджэнне сваіх слоў ён адзначыў, што наступны вучэбны год ва Узброеных Сілах аб’яўлены Годам удасканалення сістэмы процідзеяння беспілотным авіяцыйным комплексам.
«Гэта актуальная праблема вырашаецца на ўсіх узроўнях: акадэмічнай навукі, галіновай навукі, навукі вышэйшай школы. Сёння навуковаму складніку ўдзяляецца вельмі шмат увагі», — рэзюмаваў Андрэй Багадзель.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць наведаў выпрабавальны палігон ДНУ «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У.Романа». Прэзідэнту далажылі аб распрацоўках НАН Беларусі ў інтарэсах умацавання абараназдольнасці краіны.
«Патрэбны рэзультат, — запатрабаваў ад вучоных кіраўнік дзяржавы. — Пры падрыхтоўцы да гэтай паездкі я падумаў аб тым, што Уладзімір Сцяпанавіч (старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Каранік. — Заўвага БЕЛТА) упершыню не толькі мне, але і народу даложыць пра свае поспехі ў забеспячэнні бяспекі дзяржавы. Гэта не павінна быць чарговай казкай, што мы заўтра штосьці зробім».
* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту






