Спорт

ХК «Мінск» стаў першым фіналістам жаночага ЧБ па хакеі на траве

Скрыншот відэа 9 чэрвеня, Мінск . Хакейны клуб «Мінск» выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона-2025/26,

У паўфінале плэй-оф мінскі клуб сустракаўся з гродзенскім «Рытмам». Першая гульня серыі да дзвюх перамог праходзіла ў сталіцы 7 чэрвеня і закончылася на карысць гаспадынь пляцоўкі (3:2), у другім паядынку на захадзе краіны 9 чэрвеня мацнейшай таксама была лепшая каманда рэгулярнага чэмпіянату — 5:2. «Мінск» выйшаў у фінал у трэцім сезоне запар, год таму сталічныя дзяўчаты заваявалі золата нацыянальнага першынства.

Яшчэ адну пуцёўку ў фінал сезона аспрэчваюць смалявіцкая «Вікторыя» і «Тэкстыльшчык» з Баранавіч. Стартавы матч процістаяння з лікам 5:2 выйграў дзеючы ўладальнік Кубка Беларусі, у гульні ў адказ «Тэкстыльшчык» узяў рэванш (2:1). Вырашальную трэцюю сустрэчу 11 чэрвеня прымуць Смалявічы. У рэгулярцы «Вікторыя» заняла другое месца ўслед за «Мінскам», хакеісткі з «Баранавіч» замкнулі тройку.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»